Мядзведзі на верталёце – відэа знялі ратавальнікі


Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Расеі накіравала два верталёты, каб ратаваць звяроў.

Мядзведзяў у клетках пакінулі ў затопленых раёнах побач з горадам Благавешчанск на Далёкім Усходзе. Сібір змагаецца з моцным навадненнем: рака Амур і яе прыток Зея павыходзілі з берагоў. У Амурскім і Хабараўскім краях эвакуявалі дзесяткі тысяч жыхароў. Людзей вывозяць вайсковымі паветранымі судамі.

{movie}Мядзведзі на верталёце – відэа знялі ратавальнікі |right|12099{/movie}

Мядзведзяў, якіх набылі ў Іванаўскім заапарку, ратавальнікі знайшлі ў турыстычным лагеры, дзе іх трымалі ў клетках.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў