Дэзынфекцыя цяжкавікоў на беларуска-літоўскай мяжы cтане платнай


Літоўскі ўрад увёў збор 25 літаў (каля 137 000 рублёў) за правядзенне дэзынфекцыі ад афрыканскай чумы свіней (АЧС). Гэта зроблена, каб “выкарыстаць сродкі ўрадавага рэзерву”.

{movie}Дэзінфекцыя на беларуска-літоўскай мяжы |right|12093{/movie}

Пакуль што літоўскі бок не бачыць падставаў абвяшчаць надзвычайнае становішча ў краіне, бо, “калі такое рашэнне будзе прынятае, Літве могуць забараніць экспартаваць харчы ў іншыя краіны”, – цытуе прэм’ера Літвы Альгірдаса Буткявічуса агенцтва BNS.

Раней, 29 ліпеня на сустрэчы ў Вільні кіраўнікоў ветэрынарных службаў Латвіі, Літвы, Эстоніі ды Польшчы, сышліся ў меркаванні, што на мяжы з Расеяй і Беларуссю патрэбная буферная зона – плот, які будзе абмяжоўваць міграцыю дзікіх жывёлінаў, і абсталяванне для дэзынфекцыі.

Дзяржаўная харчова-ветэрынарная служба Літвы просіць дапамогі ў Еўракамісіі на 13,5 млн еўраў. Па дапамогу ў Еўразвяз звярнуліся таксама Латвія і Польшча.

Часовая забарона на ўвоз свініны з нашай краіны ўведзеная ў кожнай суседняй краіне.

УШ,belsat.eu

Стужка навінаў