Грамадскія слуханні аб АЭС у Астраўцы прайшлі з алкаголем і пачастункам


Кіраўніцтва Беларусі пастанавіла не адказваць на складаныя запыты Канвенцыі Эспаа, а запрасіць прадстаўнікоў Літвы – уладных структураў, грамадскіх арганізацыяў і асобных актывістаў – у госці.

Грамадскія слуханні аб будаўніцтва беларускай АЭС адбываліся ў абыход рэкамендацыяў Эспаа і нагадвалі хутчэй рэкламную акцыю, накіраваную на подкуп прыхільнасці суседзяў, пад чыёй мяжою атамная і паўстане.

{movie}Грамадскія слуханні аб АЭС – з алкаголем і пачастункам|right|12090{/movie}

Аднак на неадназначнае запрашэнне адгукнулася няшмат. Следам за арганізацыямі зялёных, што абвесцілі байкот неправамерным астравецкім слуханням, ад удзелу адмовіліся і прадстаўнікі ўраду краіны.

У выніку ў Астравец паехалі каля 150 асобаў, хаця чакалася каля 500. Сотню гасцей склалі літоўскія журналісты: візы для іх выдаваліся бясплатна, быў забяспечаны аўтобусны транспарт з Вільні і назад. Не абышлося і без пачастунку: выключна для прадстаўнікоў медыяў зарганізавалі шчодры фуршэт з алкагольнымі напоямі.

Яшчэ 37 асобаў прыехалі ў Астравец з Вісаґінасу – былой атамнай сталіцы Літвы. Некаторыя з вісагінцаў не хавалі, што былі б радыя працаўладкавацца на будучай станцыі. Далучыліся да паездкі і двое віленчукоў.

Паводле Канвенцыі Эспаа, у падобных выпадках грамадскія слуханні мусяць адбывацца на этапе планавання пабудовы атамнай станцыі ды не на тэрыторыі краіны-забудоўніка. Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк запэўніваў, што, хоць працы ўжо распачатыя, будаўніцтва ўсё яшчэ на падрыхтоўчым этапе.

Журналісты мелі ўнікальную магчымасць зафіксаваць, як выглядае гэты падрыхтоўчы этап. Вынікі можна пабачыць у нашым відэаматэрыяле.

Настасся Яўмен, belsat.eu

Стужка навінаў