Расейскі мастак падараваў берасцейцам карціну з кулямётам “Максім”


https://youtu.be/VCdKgQUg0UA
Фонды Музею абароны Берасцейскай крэпасці папоўніліся цікавым экспанатам. Карціну на вайсковую тэматыку – з выяваю жаўнера і кулямёта “Максім” – у дар музею перадаў расейскі мастак Аляксандр Кучаравенка.

РЫГОР БЫСЮК, ДЫРЭКТАР МЕМАРЫЯЛЬНАГА КОМПЛЕКСУ:
“Ягоная маці жыла ў гады вайны ў Беларусі, таму тэма вайны для яго не проста вычытаная з кніжак. Гэта натхніла мастака, каб перадаць працу, над якой ён працаваў 2 гады, мемарыяльнаму комплексу”.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12075{/movie}
Пакуль у музеі выбіраюць месца для экспазіцыі карціны, а гэта няпроста, улічваючы, што тут захоўваецца больш як 2000 мастацкіх працаў.

Іншыя навіны: Гомельская бібліятэка імя Герцэна запрашае на выставу “Нестандартны Гомель”. 16 драўляных бажніцаў Украіны ды Польшчы трапілі ў спіс культурніцкай спадчыны ЮНЭСКО. У Берліне адкрылі выставу, прымеркаваную да 100-годдзя Мэрэт Опэнгайм.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары