Беларусы ў трывозе. Чакаюць наступлення фінансавага крызісу


https://youtu.be/IkLsKzo_SxM
Ці ўлады ў стане справіцца з негатыўнымі з’явамі ў эканоміцы, запыталі карэспандэнты «Белсату» на вуліцах Менску.

Большасць менчукоў мяркуе, што фінансавы крызіс не за гарамі. Мала хто давярае кіраўніцтву Беларусі ды верыць у стабільную будучыню. Толькі адна са спадарыняў сталага веку падкрэсліла, што верыць Аляксандру Лукашэнку і не бачыць яму альтэрнатывы.

«Я б пра нашыя ўлады не гаварыў увогуле, бо пра нябожчыкаў кажуць або толькі добра, альбо нічога», – зазначыў спадар.

Крызіс паўторыцца, бо ва ўладаў далей за словы справа не ідзе, кажуць менчукі.
{movie}Апытанне: Ці паўторыцца фінансавы крызіс?|right|12073{/movie}
Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары