На самым знакамітым здымку Багдановіча – усё ж такі Багдановіч


Максім Багдановіч выглядаў не зусім так, як на самым знакамітым сваім здымку, але гэта ўсё ж такі Максім Багдановіч. Фатаграфія паэта сёння прыцягнула да сябе ўвагу медыяў, якія засумняваліся, ці яна праўдзівая.

Да фотапартрэту, які ўяўляе з сябе павялічаную выкадроўку з агульнай фатаграфіі працаўнікоў рэдакцыі яраслаўскай газеты “Голас”, прыгледзелася дырэктарка менскага музею Багдановіча Таццяна Шаляговіч.

ТАЦЦЯНА ШАЛЯГОВІЧ, ДЫРЭКТАРКА МУЗЕЮ М. БАГДАНОВІЧА:
“Заяўляю з усею адказнасцю, што на гэтым здымку – Максім Багдановіч. Гэты фотаздымак шмат рэтушаваўся. Калі стваралася экспазіцыя музею Максіма Багдановіча, нам вельмі бракавала фотаздымкаў. Адрозненні бачныя, але на гэта не варта схіляць сваю ўвагу”.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12061{/movie}
У любым выпадку, у музеі Багдановіча цешацца, што імя аўтара “Зоркі Венеры” зноў прыцягнула да сябе ўвагу, няхай і дзякуючы непаразуменню са здымкам.

Іншыя навіны: брытанскі музыка Кен Гэнслі папрасіў прабачэння ў беларусаў, якія збіраліся пайсці на ягоны канцэрт. Агляд фільмаў, якія выходзяць у пракат. У ЗША прадаюць чарговую працу ананімнага графітыста Бэнксі.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu
https://youtu.be/-CoTT8aKoHE

Глядзі таксама
Каментары