Мядовы Спас з мёдам і моркваю


Вернікі свенцяць сёння у цэрквах ваду, мёд і гародніну.

Мядовы Спас называюць таксама Спасам на вадзе, мокрым Спасам. Гэтае свята Царква прысвяціла перамогам, атрыманым хрысціянскімі войскамі ў двух бітвах 1164 года: рускі князь Андрэй Багалюбскі адолеў балгараў, а грэчаскі імператар Мануіл – арабаў. Абодва палкаводцы старанна маліліся святому Крыжу Божаму і атрымалі цудоўны знак – ім заззялі абразы Спаса-Хрыста і Маці Божай, падбадзёрваючы воінаў і прадказваючы перамогу.

У Расейскай праваслаўнай царкве святкаванне першага Спаса таксама звязанае з успамінам пра Хрышчэнне Русі ў жніўні 988 года.

Акрамя Мядовага Спаса, у жніўні адзначаюцца Яблычны (19-га) і Арэхавы (29-га).

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары