Паказаў сталічнае "дно" - апынуўся за кратамі


Руслан Мірзоеў адбывае 7 содняў арышту. Вядомы ў сеціве аўтар відэаролікаў пра схаваную рэчаіснасць на Менскім аўтамабільным заводзе і твар новага праекту “Хронікі раёну” абвінавачаны ў дробным хуліганстве – за публічную лаянку і сцэны гвалту.

{movie}Мастацтва мае межы|right|12032{/movie}

З РОЛІКУ “ХРОНІКІ МАЗу”:
“Я хацеў бы вас азнаёміць з усімі тонкасцямі вытворчасці. Трэба давесці нарду, што адбываецца”.

З сюжэту на тэлеканале ОНТ акурат вынікае – міліцыянтаў зацікавіла непрыгляднае аблічча сталіцы ў “творчасці” Мірзоева:

ОНТ:
“Тое, што галоўная прычына пакарання не мат – у пракуратуры не ўкрываюць. Павел Радзівонаў, Генеральная Пракуратура: “Немагчыма напрацаваць папулярнасць і аўтарытэт, маніпулюючы сацыяльнымі і грамадскімі праблемамі””.

Папулярнасць аднак зарабіў. Кантраверсійныя ролікі з “нефільтрафанаю”, як кажуць, гаворкаю, збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў у інтэрнэце.

Наркаманы ды алкаголікі, прастытуткі, выбіванне пазыкаў, рабаванне… Інтэрв’ю з людзьмі, часта дыструктыўных поглядаў…

КОСЦЯ, РЭПЕР З РОЛІКУ “ХРОНІКІ РАЁНУ”:
“Ніякай цэнзуры там не будзе, сістэму ўсю трэба зламаць”.

Другую частку “Хронік раёну” з інтэрнэту прыбралі, паводле Пракуратуры…

АНДРЭЙ БАСТУНЕЦ, БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ:
“Бо гэтымі здымкамі мог прыцягнуць моладзь да нейкіх супрацьпраўных дзеянняў і гэтак далей. Але ж я паўтараю – ёсць прынцыпы, згодна з якімі абмежаванне свабоды выказвання мае быць абгрунтаванае, і там кажацца, што гэтыя дзеянні маюць утрымліваць непасрэдны заклік да гэтых супрацьпраўных дзеянняў”.

Гэткага закліку “хронікі не ўтрымлівалі”. Але ў судзе Руслан Мірзоеў не аспрэчваў прысуду і мусіў прызнаць, што прынамсі частка ягоных хронікаў была пастановачнаю.

РУСЛАН МІРЗОЕЎ, АСУДЖАНЫ (СТВ):
“У рэчаіснасці мне б наркаманы не дазволілі да іх зайсці”.

Калега Руслана з рэкламнага агенцтва “Office ART” атрымаў папярэджанне за падтрыманне скандальнага праекту. Антон Марчанка мяркуе, што рэальныя ў кадры персанажы ці не, – справа шаснаццатая, бо мэта правакацыйнага маркетынгу – паказаць рэальную праблему гэтак, каб напэўна атрымаць рэзанас.

АНТОН МАРЧАНКА, РЭКЛАМНАЕ АГЕНЦТВА «OFFICE ART»:
“Хацелі каб гэта было папулярнае відэа пра пэўную праблему. Я асабіста нейкіх жахаў там не заўважыў. Нават наадварот – наркаманы, якія маюць стаж (а мо і судзімасць, я дакладна не ведаю) кажуць пра тое, што ў Беларусі няма цяжкіх наркотыкаў”.

Арыгінальнага спосабу пахвалы за адсутнасць у Беларусі метадону ды гераіну – міліцыя не прыняла. Раздражненне ў сацыяльнай дзяржавы выклікалі і першыя – цалкам дакументальныя працы Руслана.

РАБОЧЫ МАЗ, З РОЛІКУ “ХРОНІКІ МАЗу”:
(Кажа каля печы ў цэху) “Тут не магчыма стаяць, а нам яшчэ знялі аплату за шкоднасць за гэта, паменьшылі за гэта даплату”.

Застацца на працы не дапамагло тады і выдаленне ролікаў з “youtube.com”. Тады недыпламатычным, але смелым Мірзоевым зацікавіліся рэкламісты. Найперш адкрылі, што ён рэпер – мянушка Mur1zik.

ЦЫТАТА З РЭПУ:
“Здаровыя парні, ва ўсіх за плячыма – спартовае мінулае, ну а цяпер бутэлька, баян”…

АНТОН МАРЧАНКА, РЭКЛАМНАЕ АГЕНЦТВА «OFFICE ART»:
“Ён удзельнічаў ад Беларусі ў чэмпіянаце свету па боксе, пачаў потым прайграваць, зайшоў у дэпрэсію, потым наркотыкі. Але ён змог гэта перабароць і як чалавек творчы, знайшоў выйсце ў мастацтве”.

Антон спадзяецца, што цяпер Руслан не складзе рук. Хоць праваахоўная сістэма дала зразумець – “беларускае мастацтва МАЕ межы”, калі закранае інтарэсы дзяржавы.

Юлія Цяльпук, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў