Сто гадоў з дня народзінаў настаўніка Лучанка. Навіны культуры


Сёння – сто гадоў з дня народзінаў Анатоля Багатырова, чалавека, які вучыў цэлую плеяду нашых зорак, у тым ліку Ігара Лучанка і Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага і Сяргея Картэса. Сваім настаўнікам называе Багатырова і Ларыса Мурашка – чвэрць стагоддзя яна працавала побач з кампазітарам у Беларускай акадэміі музыкі, дзе той выкладаў цягам 50 гадоў, да апошніх дзён жыцця.

{movie}Сто гадоў з дня народзінаў настаўніка Лучанка. Навіны культуры|right|12020{/movie}

ЛАРЫСА МУРАШКА, КАМПАЗІТАРКА:

«Нягледзячы на тое, што кожны кампазітар – гэта асоба, індывідуальнасць, са сваім характарам і звычкамі, але ж ён мог аб’яднаць, і ў нас на кафедры ніколі не было спрэчак. Ён быў вельмі мудры і да кожнага меў падыход».

Малавядомы факт з біяграфіі заснавальніка беларускай нацыянальнай кампазітарскай школы – ён меў іншае прозвішча.

ЛАРЫСА МУРАШКА, КАМПАЗІТАРКА:

«Яго прозвішча – Багацька. Урэшце рэшт яго прозвішча стала Багатыроў. Мяркую, што гэта да яго падыходзіць, хоць нехта палічыў, што Багацька – не кампазітарскае прозвішча».

Канцэрт з нагоды 100-годдзя Анатоля Багатырова адыграюць у новым канцэртным сезоне, увосень.

Сяргей Будкін, belsat.eu

Іншыя тэмы: Міхей Насарогаў эпатуе публіку новым кліпам. Каму ўсталявалі помнік у Вілейцы? Аўстралійская выспа Какату стала плацдармам для творчых эксперыментаў.

Стужка навінаў