«Асцярожней з асобамі з Усходу!» – Трывога з-за афрыканскай чумы ў Польшчы (дапоўнена)


На тэрыторыі дзевяці паветаў Падляшскага ваяводства ў Польшчы абвесцілі стан пагрозы афрыканскай чумы. Уводзяцца жорсткія захады бяспекі, сярод іншага, рэкамендуецца не пускаць у хлявы “нікога бочнага, гэта датычыць, напрыклад, асобаў з-за ўсходняй мяжы”.

Усе дзевяць паветаў, дзе ўвялі абмежаванні, месцяцца непадалёк польска-беларускай мяжы. На гэтай тэрыторыі забароненыя выставы ды гандаль свіннямі. Жывёлінаў забаронена выпускаць на двор, ля ўваходаў у хлявы са свіннямі маюць быць адмысловыя маты, а пра кожны выпадак гібелі жывёлы трэба паведамляць ветэрынарам.

Як паведамляе Польска агенцыя друку (РАР), Намеснік Галоўнага ветэрэнарнага доктара Польшчы Кшыштаф Яжджэўскі (Krzysztof Jażdżewski) падкрэсліў, што “фермеры не мусяць пускаць у гаспадарчыя будынкі нікога бочнага, датычыць гэта, напрыклад асобаў з-за ўсходняй мяжы, што шукаюць у нашай краіне працу”.

Першыя афіцыйная пацверджаныя выпадкі афрыканскай чумы свінняў зарэгістраваныя ў Беларусі напрыканцы чэрвеня. Усе суседнія краіны абвесцілі забарону на ўвоз з Беларусі свінняў ды харчоў са свініны.

КР, МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары