Кім бы мог працаваць Лукашэнка?


Кіраўнік Беларусі мог бы быць трактарыстам, бо ён такі мужык, мяркуе маладзён.

Кіраўнік ураду Нарвегіі Енс Стольтэнбэрг (Jens Stoltenberg), каб быць бліжэйшым да народу, адзін дзень адпрацаваў за стырном сталічнай таксоўкі. Журналісты «Белсату» пацікавіліся ў менчукоў, кім мог бы папрацаваць кіраўнік Беларусі.

Сярод прапановаў працы для Лукашэнкі – трактарыст, камбайнер, прадавец і нават фурман вясельнага картэжу ды г. д.

{movie}Апытанне: Кім бы мог працаваць Лукашэнка? |right|12019{/movie}

«Калісьці ён быў на будоўлі. Я бачыла яго з шуфлем, таму цалкам магчыма, што на будаўніцтве. Ну, і за стырном, толькі не ведаю, ці кіруе ён, ці мае правы, але калі яны ёсць, то чаму б і не? І з людзьмі б падачыняўся. Непрадказальную такую сітуацыю пабачыць было б вельмі цікава. Я – за», выказалася адна са спадарынь.

Некаторыя з менчукоў, аднак, не вераць, што Лукашэнка здольны «пайсці ў народ». «Ён вельмі б баяўся. Вялікі страх за ўласную шкуру», – лічыць маладая жыхарка Менску. Адзін з менчукоў мяркуе, што Лукашэнка змог бы толькі «насіць на плячы надзіманае бервяно».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў