Над Беларуссю падалі знічкі (Фота)


У ноч з 12 на 13 жніўня дасягнуў свайго піку штогадовы жнівеньскі зарапад. У небе над Беларуссю можна было назіраць за Пэрсідамі – метэорнаю плынню, якая з’яўляецца штогод у выніку праходжання Зямлі праз шлейф часцінак, выпушчаных каметаю Сўіфта-Татла.

Як паведамляе прэс-служба Міжнароднай метэаралагічнай арганізацыі (WMO), камета Сўіфта-Татла праходзіць каля Зямлі толькі раз на 135 гадоў, аднак нашая планета штогод перасякае яе хвост. Найдрабнейшыя часцінкі згараюць у слаях атмасферы, утвараючы спецыфічнае ззянне, дзякуючы чаму гэтая з’ява таксама атрымала назву «зорны дождж». Сярэдняя хуткасць падзення Пэрсэідаў – 210 км/г.

На самую блізкую за ўсе апошнія гады адлегласць да Зямлі камета Сўіфта-Татла наблізіцца ў 2125 годзе.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў