Мубарак усё ж такі сышоў


Прэзідэнт Егіпту, які кіраваў гэтаю краінай амаль 30 гадоў, сышоў у адстаўку

Паводле віцэ-прэзідэнта Амара Сулеймана, Хосні Мубарак склаў уладу на карысць Рады Галоўнага камандавання Узброеных сілаў краіны. Цяпер чакаецца зварот кіраўніка Рады па мясцовым тэлебачанні.

Тры тыдні пратэстаў спатрэбілася, каб прэзідэнт, які нібыта набраў на апошніх выбарах 88% галасоў, сышоў у адстаўку. Шматлікія назіральнікі да апошняга адзначалі, што дэманстранты не змогуць змяніць адзін з самых стабільных палітычных рэжымаў.

Згодна з апошнімі звесткамі Хосні Мубарак разам з сям’ёй застаецца ў сваёй рэзідэнцыі у Шарм эш-Шэйху. Раней палітык заяўляў, што не збіраецца ўцякаць з краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў