Як у Польшчу перавозяць нелегальныя цыгарэты ў дошках


Польскім мытнікам спатрэбілася некалькі дзён, каб з вялізнага грузу дошак дастаць усе 102 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэтаў.

Нелегальныя тытунёвыя вырабы, якія вывозяцца ў Еўразвяз з Беларусі, Расеі ды Украіны, кантрабандысты хаваюць паміж шклянымі пласцінамі, у мяшках з каўстычнаю содай, у віне, замарожаных харчах. А некалькі дзён таму польскія мытнікі на памежным пераходзе з Украінаю ў Дарагуску выявілі буйную партыю нелегальных цыгарэтаў у выдзеўбаных дошках.

{movie}Як у Польшчу перавозяць нелегальныя цыгарэты ў дошках |right|12012{/movie}

Яны меліся трапіць ў Вялікую Брытанію ў якасці кампанентаў для будаўніцтва плота. Аднак, як выявілася, гэтыя дошкі адмыслова вырабілі для кантрабанды цыгарэтаў, бо, як падкрэсліваюць мытнікі, выдзеўбаць адтуліны ў гатовых дошках вельмі складана.

Цыгарэты – самы папулярны кантрабандны тавар у Еўразвязе. Пачак цыгарэтаў у Брытаніі можа каштаваць нават у 10 разоў даражэй, чым, напрыклад, ва Украіне.



Летась, да прыкладу, у Польшчы канфіскавалі 439 млн нелегальных цыгарэтаў. У 2011 годзе выяўленай тытунёвай кантрабанды было яшчэ больш – 508 млн.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў