Жонка Статкевіча: Мікола кантактуе толькі з ахоўнікамі ды адзіным сукамернікам


Палітвязень мае права толькі на адну перадачу на год і два спатканні з жонкаю, распавяла Марына Адамовіч.



Сёння Мікалай Статкевіч, апошні зняволены кандыдат на прэзідэнцтва ў выбарах 2010 года, мае Дзень нараджэння. Ягоная жонка Марына Адамовіч, аднак, не мае дазволу з ім спаткацца. Адміністрацыя магілёўскай турмы № 4 дала спаткацца палітвязню толькі з адвакатам.

Жонка палітзняволенага цешыцца нават з таго, што хтосьці з волі пабачыць ейнага мужа: «Турэмны рэжым стасункі абмяжоўвае максімальна: прынамсі, за мінулы год гэта было адно кароткае спатканне праз краты і шкло. Сёлета я маю права на два спатканні ды, уласна кажучы, іх ужо выкарыстала».

{movie}Жонка Статкевіча: Мікола кантактуе толькі з ахоўнікамі ды адзіным сукамернікам |right|12002{/movie}

Спадарыня Адамовіч выкарыстала таксама мажлівасць паслаць мужу перадачу, якая дазваляецца толькі раз на год.

Мікола Статкевіч, падкрэсліла ягоная жонка, па-ранейшаму застаецца ў корпусе следчага ізалятару, дзе адсутнічае ўсялякая камунікацыя: «Увогуле, у турме камунікацыя мінімальная. Таму адзіныя, каго ён (Мікола Статкевіч. – belsat.eu) можа бачыць і з кім можа кантактаваць, – гэта ахоўнікі ды ягоны адзіны на сённяшні дзень сусед у камеры».

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў