Выкрыты агент «Вектар» скончыў жыццё самагубствам?


Пра імаверную смерць Уладзіслава Міхайлава, былога студэнта-«каліноўца» ды агента КДБ, паведамляюць беларускія медыі, аднак пацвердзіць ці зняпраўдзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося. Апошнія гады агент «Вектар» праходзіў лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі ды пазбягаў кантактаў.

Паводле анлайн-выдання «Новы час», 27-гадовы Улад Міхайлаў некалькі дзён таму скочыў з моста ў Гомлі. Штотыднёвік спасылаецца на інфармацыю, якую апублікаваў на сваім профілі ў «Facebook’у» адзін з мясцовых актывістаў. Аднак афіцыйна пра самазабойства не паведамляюць.

Уладзіслаў Міхайлаў, вядомы таксама як агент «Вектар», пад прымусам супрацоўнічаў з КДБ. Падчас навучання паводле праграмы імя Каліноўскага ў Польшчы ў 2007 годзе ён прызнаўся ў гэтай супрацы. Пасля раптоўна знік з Варшавы ды з’явіўся ў Беларусі, дзе даў інтэрв’ю шэрагу дзяржаўных медыяў – ужо з абвінавачваннямі ў бок Польшчы і беларускіх дэмакратычных дзеячаў.

Крыху пазней хлопец пісаў у сваім богу, што чуе ў галаве галасы і што за ім увесь час сочаць.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары