Як менчукі ставяцца да знішчэння свіней у вёсках?


Нічога, пяройдзем на рыбу, але ўспышку АЧС трэба гасіць, сказаў спадар.

Шмат у якіх рэгіёнах Беларусі, каб спыніць распаўсюд эпідэміі афрыканскай чумы свіней, улады знішчаюць жывёлу на прыватных падворках. Пры гэтым у санітарных зонах, вызначаных вакол буйных свінакомплексаў, наагул забаронена трымаць свіней у асабістых і фермерскіх гаспадарках. Карэспандэнты БелаПАНу пацікавіліся ў менчукоў, як яны ацэньваюць захады ўладаў у барацьбе з АЧС?

{movie}Як менчукі ставяцца да знішчэння свіней у вёсках?|right|11968{/movie}

Шмат хто з менчукоў выказаўся, што ўлады «перагінаюць палку». «Перарэжуць, пераб’юць свіней, кароў – і нічога гэта не дасць. Я лічу, барацьбу з чумою весці трэба, але знішчаць жывёлінаў ніякай неабходнасці няма. Гэта можна выкарыстаць толькі ў рэдкіх выпадках», – мяркуе спадар. Адна са спадарыняў адзначыла, што нават, калі АЧС небяспечны, «жывёлу шкада ў любым выпадку».

Адзін са спадароў падкрэсліў, што ліквідацыя свіней апраўданая, а ў выпадку нястачы мяса беларусы заўсёды могуць перайсці на рыбу.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў