У спіс неўязных дададуць рэктараў і дэканаў


Пашырыць спіс прапанаваў дэпутат Еўрапарламенту ад Польшчы Марэк Мігальскі.

“Я перакананы, што гэты спіс трэба пашырыць на шмат-шмат новых асобаў, якія падтрымліваюць рэпрэсіўную палітыку ў Беларусі. Думаю, што трэба ў спіс уключыць дэканаў і рэктараў вучэльняў, у якіх пасля 19 снежня або пры іншых нагодах адлічылі студэнтаў”, – заявіў еўрадэпутат.

Як паведамілі “Белсату” ў Камітэце абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, загады пра адлічэнне на сённяшні дзень маюць 9 студэнтаў. Сумнае лідарства тут належыць Беларускаму педагагічнаму ўніверсітэту імя Максіма Танка. Таксама хваля рэпрэсіяў дакацілася да рэгіёнаў, паведамляе прадстаўніца камітэту Эніра Браніцкая.

“Мы вельмі падтрымліваем гэтую ініцыятыву. Шмат хто з рэктараў і дэканаў, датычных да рэпрэсіяў, удзельнічае ў адукацыйных праграмах Еўразвязу, універсітэты маюць партнёраў сярод замежных навучальных установаў. Такога не павінна быць”, – упэўненая Эніра Браніцкая.

Са свайго боку камітэт “Салідарнасць” інфармуе еўрапейскія ўніверсітэты, што маюць стасункі з беларускімі навучальнымі ўстановамі, пра ўсе факты ціску на студэнтаў з боку беларускіх партнёраў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары