Пакуль дзяржава стварае безбар’ернае асяроддзе на паперы, людзі вымушаны брацца за справу самі.
Вось такі грувасткі пандус, які можна прыбіраць, каб не перашкаджаў суседзям, прыдумалі ў Гомелі ў пад’ездзе дому № 11 на вул. Сухога.
За мяжою з безбар’ерным асяроддзем таксама бываюць праблемы, але непараўнальна меншыя, чымся ў нас. Там інваліды найчасцей жывуць у аднапавярховых катэджах. Пандусы ўсталёўваюць не толькі побач з гэтымі дамамі, але і ў грамадскіх месцах, і ў грамадскім транспарце. Прыдумалі нават пандусы для басейну.
СП, АК, belsat.eu