Чорны горад без людзей


Зняць горад гэтак, каб на здымках не адчувалася прыкметаў канкрэтнага часу. Такою мэтаю задалася Вольга Савіч. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася персанальная выстава фотамастачкі пад назваю “TimeBox. Скарбонка часу”. Экспазіцыю ўжо бачылі ў Францыі, а ў Беларусі паказваюць упершыню.

“Гэта мая спроба і самой усвядоміць, і я была б рада, каб людзі таксама ўсвядомілі тую прастору, у якой яны існуюць, якую бачаць кожны дзень і адчулі яе трошкі з іншага боку”, – зазначае аўтарка твораў.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|11952{/movie}
Вольга Савіч адмыслова не выкарыстоўвае яркіх колераў. Яе галоўны крытэр у выбары здымкаў – адсутнасць людзей. Назваў творам, якія мастачка называе “сляды”, яна адмыслова не дае. Для яе важна найперш нечаканыя спалучэнні формаў і гульня ценяў. Такім чынам яна хоча змусіць адчуваць і разважаць.

Усе гэтыя здымкі – яны вучаць бачыць іначай свет, а менавіта – звяртаць увагу на сляды, які час пакідае на тым, што застаецца. Для мяне ўвогуле цікавыя мастакі, якія перадаюць сваім гледачам нейкі новы позірк на свет. Мне падаецца, што Вольга належыць менавіта да такіх мастакоў”, – разважае куратарка выставы Ірына Герасімовіч.

Выставу Вольгі Савіч можна пабачыць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва да 24 жніўня.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, belsat.eu

https://youtu.be/C6D26NINOkU

Глядзі таксама
Каментары