Ці трэба беларусам сіеста?


На пытанне «Белсату» адказвалі пад гарачым жнівеньскім небам жыхары Пінску.

Ці трэба ў Беларусі рабіць доўгі перапынак падчас працы ўлетку і вяртацца да сваіх абавязкаў увечары, як на поўдні Еўропы? Меркаванні пінчукоў раздзяліліся, але большасць усё ж – за сіесту.

«Мы людзі працавітыя. Мы па жыцці прызвычаіліся – ці то абед, ці то спёка – мы, агулам кажучы, працуем», – сказала спадарыня з дзіцём на руках. А вось спадар з унукам паведаміў, што яны ідуць спаць. А калі працаваць у гэткі дзень – дык лепей увечары затрымацца. «Лепш затрымацца пазней на працы, чымся ў такую спёку сядзець і парыцца», – мяркуе наступная рэспандэнтка. Яшчэ адная спадарыня сказала, што для нашых шыротаў сіеста не ўласцівая.

{movie}Апытанне: Ці патрэбная беларусам сіеста?|right|11950{/movie}

«Еўропа – гэта Еўропа. Яна жыве нармальна, а Беларусь марнее. Еўропа жыве працаю, а мы працаю падтрымліваем існаванне», – заявіў маладзён. «Сіеста трэба, – зазначае яшчэ адзін прадстаўнік маладога пакалення. – Бо працаздольнасць у спёку змяншаецца».

Некалькі апытаных згодныя працаваць, калі будуць створаныя адпаведныя ўмовы.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў