На могілках палітыкаў у Вашынгтоне пасвяцца козы


Могілкі Кангрэсу ЗША ператварыліся ў выган для 100 козаў. Жывёліны маюць замяніць газонакасілкі, натуральным чынам змагаючыся з ростам травы ды раслінамі-паразітамі.

Козы, як мяркуюць, з’ядуць пустазелле і знішчаць атрутны для чалавека плюшч, які не дае расці дрэвам. «Калі раней для барацьбы з раслінамі-паразітамі выкарыстоўвалі хімічныя рэчывы, то цяпер козы будуць змагацца з плюшчом цалкам экалагічна», – падкрэсліў дырэктар могілак Кангрэсу Пол К. Ўільямз.

{movie}На магілах палітыкаў у Вашынгтоне пасвяцца козы|right|11949{/movie}

Цягам сямі дзён козы будуць пасвіцца на плошчы прыблізна 1,6 га. Каб жывёліны не пашкодзілі самыя старыя і каштоўныя надмагільныя пліты, іх плануюць абгарадзіць электрычным дротам.

Могілкі Кангрэсу месцяцца на паўднёвым усходзе Вашынгтону і былі закладзеныя ў 1807 годзе. На іх пахаваныя віцэ-прэзідэнт ЗША Элбрыдж Геры і дырэктар FBI Эдгар Гувэр, дзясяткі чальцоў Палаты прадстаўнікоў і Сенату (пераважна XIX стагоддзя).

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў