Рыгор Кастусёў не давярае ЦВК і Лідзіі Ярмошынай


Падчас сённяшняй прэсавай канферэнцыі Рыгор Кастусёў заявіў, што не давярае Цэнтральнай выбарчай камісіі ды асабіста яе кіраўніцы Лідзіі Ярмошынай.

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ад Партыі БНФ звярнуў увагу на тое, што падчас папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі ў дэкларацыі Аляксандра Лукашэнкі не было звестак пра малодшага сына Мікалая. “Гэта парушэнне ЦВК ці не – тое, што камісія прыняла такую дэкларацыю? Таму я выказваю недавер выбарчай камісіі”, – заявіў палітык. Рыгор Кастусёў таксама дадаў, што не выключае сітуацыі, калі яго не зарэгіструюць у якасці кандыдата.

Сам Рыгор Кастусёў заявіў, што разлічвае на выхад у другі тур. Паводле палітыка, прыхільна да Партыі БНФ ставяцца каля 30 % выбарнікаў. “Калі мы добра папрацуем, то яны прагаласуюць за кандыдата ад партыі”, – падкрэсліў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта. Сёння Рыгор Кастусёў падаў у ЦВК заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

Узначальвае ініцыятыўную групу старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён заявіў, што ў групу ўвайшлі 1 307 чалавек, а падчас першага этапу перадвыбарчай кампаніі плануецца сабраць 110 тыс. подпісаў.

belsat.eu
https://youtu.be/K5wifwh0dxc

Глядзі таксама
Каментары