Вярнуліся дадому, а там... будова


Дом на вуліцы Дакутовіча нумар 17 у Гомлі стаў спрэчным паміж сям’ёю Гапонькаў і прыватнаю будаўнічаю фірмаю. Апошняя, не чакаючы пастановы суда, скарысталася з адсутнасці жыхароў і самастойна распачала знос будынку.

У самым цэнтры Гомля на вуліцы Дакутовіча яшчэ ў 2011 годзе заключылі дамову паміж аблвыканкамам і ТАА «Карповіч» на будаўніцтва шматфункцыйнага комплексу. Летась гарвыканкам прыняў рашэнне аб зносе двух дамоў на гэтай вуліцы і канфіскацыі зямельных надзелаў для дзяржаўных патрэбаў. Жыхарам прапанавалі некалькі варыянтаў.

{movie}Жыццё на будоўлі (07.08.2013)|right|11947{/movie}

«Нам сказалі, што дом будуць зносіць. І прапанавалі самастойна выбраць жыллё, якое абяцалі нам набыць замест гэтага дому. Мы выбралі кватэру. Яны яе набылі. Але потым раптам сказалі, што яно нам не належыць і забралі». – кажа Міхаіл Гапонька.

У аналагічнай сітуацыі аказалася не адна сям’я ў горадзе над Сажом. Зрэшты, пазней следчыя органы высветлілі, што гэта ўсё – вынік дзейнасці кіраўніцтва гораду. За махінацыі з кватэрамі, прызначанымі для грамадзянаў, чые дамы зносяць, за краты летась трапілі шэраг чыноўнікаў на чале са старшынём Гомельскага гарвыканкаму Віктарам Піліпцом. Аднак і цяпер чыноўнікі гарвыканкаму не жадаюць размаўляць пра лёс жыхароў.

Абыякавасць і нежаданне чыноўнікаў размаўляць таксама адлюстроўваецца і ў дачыненні жыхароў дамоў, якія запланавалі знесці. Да прыкладу, жыхарам дому № 15 на Дакутовіча ў якасці кампенсацыі за дом у самым цэнтры гораду прапаноўваецца «хрушчоўка» ў спальным раёне 1978 года пабудовы.

Падрабязней – у матэрыяле Сяргея Скулаўца.

Стужка навінаў