«Neuro Dubel» рэанімуе старыя хіты ў новым альбоме


У сваёй пятнаццатай кружэлцы гурт зробіць падарунак усім старым фанам, якія дагэтуль могуць паслухаць раннюю творчасць «Дзюбэляў» хіба толькі на касетах ды не ў найлепшай якасці.

{movie}Аляксандр Кулінковіч пра новы альбом|right|11936{/movie}

Як распавёў «Белсату» лідар гурта Аляксандр Кулінковіч, новы запіс, магчыма, будзе канцэртным, калі атрымаецца знайсці добрую залу. Старыя хіты перапрацуюць і зробяць не толькі прыдатнымі для праслухоўвання, але і для выканання на канцэртах. З 1989 года песень назбіралася шмат. Якасць жа гуку першых альбомаў гурта – такіх, як «Рамонка», якую запісвалі на бабінны магнітафон, або амаль імправізацыйная запісаная на кватэры Кулінковіча «Бітва на матацыклах», – пакідае жадаць лепшага.

Музыкі пакуль не агучваюць, якія песні ўвойдуць у новую кружэлку, але абяцаюць шчыльны канцэртны графік, перадусім у сталіцы.

Падрабязней – у відэаматэрыяле.

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў