Бабруйск можа стаць беларускаю сталіцаю керамікі. Навіны культуры


Тры тыдні працы ў дождж і спёку – і вось яны, вынікі. 22 майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія ўзялі ўдзел у пленэры “Арт-Жыжаль” пад Бабруйскам, паказалі, што ўдалося выпечы ў земляных печках, разагрэтых да тысячаградуснай тэмпературы.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|11935{/movie}

У нашых краях вось такіх імпрэзаў не ладзіцца ўвогуле, – здзіўляецца Канстанцін Васін, мастак-кераміст з Уфы. – Мы зацікавіліся і прыехалі паглядзець. Ад таго, што мы тут ўбачылі, мы ў захапленні. Усё на вельмі высокім узроўні”.

Прызнаныя майстры керамікі з Беларусі, Украіны, Латвіі, Малдовы ды Расеі разам са студэнтамі-пачаткоўцамі стварылі ўласны керамічны сусвет, выстаўлены ў Бабруйскім музеі імя Паплаўскага. Адмыслоўцы мяркуюць, што за Бабруйскам – вялікая керамічная будучыня.

Колькасць працаў, сабраных за 11 пленэраў, дае ўсе падставы для таго, каб бліжэйшым часам у Бабруйску паўстаў музей сучаснай керамікі”, – кажа мастацтвазнаўца з Палтавы Таццяна Зяненка.

Сёлетнія працы пасля выставы ў Бабруйску пакажуць у Магілёве і Менску.

Іншыя тэмы: У вёску Азярычына Пухавіцкага раёну з’ехаліся ахвотныя навучыцца плесці з лазы, рэзаць па дрэве, вырабляць лялькі ды збіраць фальклор. Дуэт Алены ды Паўла Аракелянаў прэзентаваў у Менску альбом «Flashbacks». Гурт «Neuro Dubel» даў канцэрт для тых, хто адпачывае ў горадзе. Рэперы-аматары з Маладзечна запісалі відэа на песню-ўслаўленне аўтобуса МАЗу.

Адэля Дубавец

Стужка навінаў