Сястра арыштаванага ксяндза: колькі панаязджала міліцыі, і ходзяць за намі!


«Белсат» наведаў бацькоў і родных ксяндза Лазара, якога арыштаваў КДБ «за шпіянаж».

«Я вось не разумею – да мяне прыехалі журналісты. Тут машынаў панаязджала міліцыі! Тут ніколі столькі міліцыі не было! Тут кантроль такі! Ходзіш – яны ходзяць ззаду, глядзяць, дзе адыдзешся – і яны ўжо там», – дзеліцца Яніна, сястра ксяндза Уладзіслава Лазара. – Нават людзі глядзяць і абураюцца <…> Маленькае паселішча такое, спакойнае – што тут можа зрабіцца?»
{movie}Сястра арыштаванага ксяндза: колькі панаязджала міліцыі, і ходзяць за намі!|right|11933{/movie}
«Белсат» наведаў родную вёску ксяндза Лазара – Конюхі, што ў Маладзечанскім раёне. Бацька святара Міхась Лазар распавёў, як сын прыйшоў да Бога і як вучыўся ў семінарыі, а сястра Яніна – пра тое, як брат сам будаваў касцёл у Мар’інай Горцы.

Якія падрабязнасці ведаюць родныя пра ягоны арышт? Пра гэта – у сённяшнім галоўным выданні «Аб’ектыву» а 21:00, якое можна таксама паглядзець і ў наўпроставай трансляцыі на нашым сайце belsat.eu, а пасля эфіру – паглядзець у закладцы “Аб’ектыў”.

АК, belsat.eu
https://youtu.be/J4tUx8O0pVE

Глядзі таксама
Каментары