У Гомлі з’явілася графіці з партрэтам галоўнага архітэктара гораду


Хто такі Станіслаў Шабунеўскі? Наўрад ці мінакі на вуліцах Гомля знойдуць адказ на гэтае пытанне.

{movie}У Гомлі з’явілася графіці з партрэтам галоўнага архітэктара гораду. Навіны культуры|right|11918{/movie}

Між тым, выхадзец са шляхты Вялікага Княства, менавіта Шабунеўскі адказвае за забудову гораду на Сожы ў 19-м–пачатку 20-га стагоддзяў. Між ягонай творчай спадчыны разгортваецца жыццё сённяшніх гомельцаў. Цяпер жа, калі жыхары гораду і не запомняць імя архітэктара, ім наканавана сустракацца з ягоным тварам, кожнага дня праходзячы па вуліцы Кірава. Тут, дзякуючы графіцістам ды пры падтрыманні гарвыканкаму паўстала памятнае графіці ў гонар майстра.

«Найбольш прыгожыя будынкі, якія ў нас засталіся з дарэвалюцыйнай эпохі, належаць праектам Шабунеўскага, – тлумачыць гісторык Святаслаў Шапавалаў. – Апроч таго, Станіслаў Шабунеўскі – гэта прыклад грамадзянскага служэння, ён выкарыстоўваў дарэвалюцыйнае самакіраванне дзеля вырашэння праблемаў гарадскога жыцця».

Сярод іншага, будучы галоўным архітэктарам, Шабунеўскі дабіўся будаўніцтва тут водаправоду. Галоўныя ж перліны майстра – неакласічны будынак мужчынскай гімназіі ды палац Паскевічаў. Апошнім жа – няскончаным – творам Шабунеўскага стаўся менавіта дом № 44 на вуліцы Кірава, дзе сёлета ўзнік партрэт архітэктара. Скончыць будынак майстру не далі – ён загінуў у сталінскай высылцы, пасмяротна Шабунеўскага рэабілітавалі.

Іншыя тэмы: Пад Бабруйскам прайшоў пленэр мастакоў-керамістаў. Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на свой хутар Вайцюшкі: на выходных адбыўся адзін фэст, неўзабаве плануецца наступны.

Адэля Дубавец

Стужка навінаў