На Валадарцы забілі зняволенага?


Менчука Ігара Пцічкіна асудзілі на 3 месяцы арышту за кіраванне аўтамабілем без правоў. 2 гады таму суд забараніў яму сядаць за руль аўтамабіля цягам 5 гадоў.

21-гадовы Ігар Пцічкін на судовым паседжанні прызнаў сваю віну.30 Ліпеня ён прыехаў у РУУС Заводскага раёну, адкуль маладзёна этапавалі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе ён мусіў адбываць пакаранне.

Праз 4 дні працаўнікі турмы патэлефанавалі маці Ігара Пцічкіна і паведамілі аб ягонай смерці. Ёй сказалі, што ў хлопца, які ніколі ні на што сур’ёзнае не хварэў, спынілася сэрца. Без дазволу маці ягонае цела адправілі ў морг і ўскрылі. Пазней, падчас працэдуры апазнання, родныя ўбачылі шматлікія гематомы, сінякі, раны. Няўзброеным вокам можна было заўважыць пераломы рэбраў, а на запясцях – бачныя сляды бранзалетаў і адкрытыя раны.
{movie}Размова родных загінулага з начальнікам СІЗА №1. Відэа PlatformaRB.com|right|11916{/movie}
У графу «Беспасярэдняя прычына смерці» ў пасведчанні аб смерці, выдадзеным сваякам Ігара Пцічкіна, пакуль упісалі слова «ўсталёўваецца». Родныя загінулага аднак не вераць у натуральную смерць сына.

Сваякі маладзёна звярнуліся па тлумачэнні да начальніка СІЗА № 1 Вікенція Станіслававіча Варыкаша. Той, аднак, заявіў, што ў СІЗА № 1 ніхто нікога не б’е, і абвінаваціў нябожчыка ва ўжыванні наркотыкаў, алкаголю і курыльных сумесяў, праз што, на думку турэмнага начальніка, Ігар і памёр.

Начальнік санчасткі, дзе памёр хлопец, паведаміў, што ў маладзёна зафіксавалі неадэкватныя паводзіны, а смерць наступіла з невядомых прычынаў.

Пахаванне Ігара Пцічкіна праходзяць сёння. Ягоная маці збіраецца расследаваць смерць сына і дамагчыся праўды.

МЯ, belsat.eu, паводле platformarb.com

Глядзі таксама
Каментары