Татуіроўка як знак пратэсту


https://youtu.be/ih8BgKvyceo
Ці татуіроўка можа быць праяваю глыбокага ўнутранага свету чалавека? Ці гэта толькі знак таго, што чалавек не ў стане ідэнтыфікавацца сам з сабою і са сваёй роляю ў соцыуме? Рэпартаж праграмы «Лета ў «Аб’ектыве».

Глядзець праграму «Лета ў «Аб’ектыве» можна штопятніцу і штопанядзелак у межах «Студыі «Белсат», якая распачынаецца а 21:25. Прагляд магчымы на нашай старонцы ў анлайн-трансляцыі ды ў архіве праграмаў.

Татуіроўка атрымала папулярнасць праз развіццё рок-музыкі, а перадусім – панк-року, зазначае мастацтвазнаўца Павел Войнаў. Паводле адмыслоўцы, татуіроўка, гэтаксама як і рок-музыка, выражала пратэст, нязгоду з пэўнымі грамадскімі з’явамі, праз што знайшла падтрыманне сярод рок-музыкаў ды іхных слухачоў.
{movie}Татуіроўка як знак пратэсту (“Лета ў “Аб’ектыве”) |right|11915{/movie}
Для тату-майстаркі Юліі Мімас татуіроўка – гэта праява ўнутранага свету, выражаная на целе: «Я мастак свайго цела і я выбіраю, што мне насіць на гэтым целе ды як мне яго ўпрыгожыць».

«Робячы татуіроўку, чалавек становіцца мацнейшым, больш упэўненым, адважным у жыццёвых пазіцыях. Ён пачынае больш ясна і выразна думаць», – мяркуе тату-майстар Уладзімір Барадулін.

У сваю чаргу псіхолаг Ганна Уторава адзначыла, што татуіроўкі часта робяць людзі, якія цалкам не выйшлі з падлеткавага веку ды не могуць ідэнтыфікавацца самыя з сабою і са сваймі абавязкамі ў грамадстве: «Тады гэта становіцца прэзентацыяй сябе і дае адчуванне таго, што я ёсць». Гэтак людзі, паводле адмыслоўцы, даказваюць, што маюць права на індывідуальнасць і могуць быць адрознымі ад іншых.

Псіхолаг падкрэсліла, аднак, што людзей з татуіроўкамі звычайна асуджаюць тыя, хто сам забараняе сабе творча рэалізавацца: «Я за тое, каб бацькі, дарослыя давалі моладзі магчымасць паспрабаваць, даследаваць, якія яны насамрэч».

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары