«Ляпісы» і «Akute» выступілі на энергетычным літоўскім фэсце «Galapagai»


Фэсту «Be2gether» сёлета не было зноўку, затое музыка. поўніўся Зарасайскі востраў на літоўска-беларуска-латышскім памежжы. Тут на выходных грымеў навялікшы літоўскі міжнародны фестываль музыкі ды забаваў «Galapagai».



«Наш фестываль узнік на энтузіязме, ён заўжды быў, кажучы па-англійску, «powerful». То бок тут прысутнічае моцная энергія», –
зазначае арганізатар фэсту Альгірдас Барнішкіс.

{movie}Агляд падзеяў культуры (05.08.2013)|right|11902{/movie}

4 сцэны ў энергетычным азёрным паветры напаўнялі гучаннем амаль 40 гуртоў з 3-х памежных краінаў, а таксама Брытаніі, Італіі, Швецыі, Чэхіі, Люксембургу ды Ізраілю. Між гэдлайнераў – нью-рэйвавыя брытанцы «Hadouken!», легендарны шведскі гурт «Clawfinger» ды наш «Ляпіс Трубяцкі». Магілёўцы з «Akute» выступалі тут як пачаткоўцы, удзень, на адной з меншых сцэнаў.

«Мы прыехалі ўчора ўвечары, глядзелі выступ «Ляпісаў», – кажа вакаліст гурта Стас Мытнік. – Пагулялі тут, паглядзелі. Вельмі класна. І вельмі добра, што тое ж самае пачынае адбывацца ў Беларусі, пад Менскам нядаўна прыйшоў фестываль «Мост», пачынае адбывацца нешта падобнае да таго, што мы бачым тут».

Магчыма, праз нейкі час суседзі пачнуць прыязджаць ужо да нас.

Іншыя тэмы: Усе фрыкі ў адным месцы – каралева электраклэшу «Peaches» ды шмат іншых на «Freaky Summer Party» у Менску. Ігар Загумёнаў зладзіў у сталіцы канцэрт супраць мінаў ды бомбаў. Выстава музычных габеленаў Марыі Барысенкі адкрылася ў мястэчку Бялынічы.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў