У якіх умовах аказаліся беларуская культура і мастацтва ды і ўсё грамадства, як яны функцыянуюць і змяняюцца? Дыскусія на гэтую тэму пройдзе сёння ў Варшаве ў межах Дня салідарнасці з грамадзянскаю супольнасцю Беларусі.
Расклад імпрэзаў Дня салідарнасці 4 жніўня наступны:
12:00 – пікет на Замкавай плошчы.
15:00 – дэбаты «Сітуацыя грамадзянскай супольнасці ў Беларусі». Бяруць удзел: Зміцер Бандарэнка (грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь»), Наталля Радзіна (рэдактарка сайту «Хартыя’97»), Марэк Мігальскі (дэпутат ад Польшчы ў Еўрапарламенце, займаецца стасункамі з Беларуссю). Месца: Беларускі дом, Варшава, вул. Вейска 13/3.
18:00 – дэбаты «Беларусь: мастацтва, культура, грамадства». Бяруць удзел: журналіст Міхал Патоцкі (аўтар блогу «Сінявокая Беларусь» (Białoruś Błękitnooka, аглядальнік газеты «Dziennik Gazeta Prawna», лаўрэат двух конкурсаў «Беларусь у фокусе» (Belarus in Focus), журналістка і грамадская дзяячка Магда Пытлякоўска (кіраўніца ініцыятывы «Вольная Беларусь» (Wolna Białoruś), працаўніца тэлеканалу «Белсат»), мастацкі крытык і куратарка выставаў Іна Рэўт. Месца: клубакавярня «Солец» (Solec), Варшава, вул. Солец, 44.
19:00 — Джазавы канцэрт Крыстыны Гэдзік – вакалісткі з Берасця, якая навучаецца ў Музычнай акадэміі ў Гданьску. Месца: клубакавярня «Солец» (Solec), Варшава, вул. Солец, 44.
АК, belsat.eu