АМАП страляў з пнеўматычнай вінтоўкі ў цэнтры Менску



«Гэта старая добрая традыцыя сталічнай міліцыі», – паведамляе пра чарговую эстафету сайт ГУУС Менскага гарвыканкаму.

Стральба з пнеўматычнай вінтоўкі – адзін з этапаў 37 камбінаванай міліцэйскай эстафеты, якая сёння прайшла ў Менску. Спаборніцтвы разгарнуліся на тэрыторыі Маскоўскага раёну сталіцы ў скверы імя Паўлава, што на праспекце газеты «Праўда» паміж вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнаю, Касманаўтаў і праспектам Дзяржынскага.

Удзельнікі эстафеты мусілі з 10-метровай адлегласці трапіць у цэль з пнеўматычнай вінтоўкі, эвакуяваць «параненага» калегу, вызваліць «закладніка», у поўнай экіпіроўцы і з аўтаматам у руках затрымаць ўмоўнага злачынцу, здаць залік па фізпадрыхтоўцы, кінуць гранату на дакладнасць, праехаць на ровары і нават … пераправіцца праз раку на катамаране!
{movie}Відэазапрашэнне на эстафету|right|11893{/movie}
Каманды-ўдзельніцы падзялілі на 2 падгрупы. У першую ўвайшлі «зборныя» раённых упраўленняў унутраных справаў Менску, сталічная ДАІ і аддзел унутраных справаў на транспарце і паветраным транспарце. Другая група складалася з міліцыянтаў, якія ахоўваюць метро, АМАП, палка патрульна-паставой службы міліцыі ды вайсковай часткі 5448.

АК, belsat.eu, паводле guvd.gov.by

Глядзі таксама
Каментары