Справа Плошчы – «загадзя неправасудная»?


Паводле праваабаронцаў, ціск на адвакатаў і перашкоды іхнай дзейнасці ужо цяпер дазваляюць казаць, што незаконнасць рашэння суда ў справе аб масавых закалотах, што нібы адбыліся 19 снежня.

Юрыдычную кансультацыю, дзе працуе Алег Агееў – адвакат Алеся Міхалевіча, – наведалі працаўнікі КДБ. Яны хацелі атрымаць дакументы ўсіх справаў, якімі займаецца адвакат. Праваабаронца Гары Паганяйла лічыць такія захады “шалёным і варварскім ціскам на адвакатаў”. “Гэта паказвае сутнасць дзейнай улады, якую абслугоўваюць рэпрэсіўныя органы, такія, як КДБ, – кажа Гары Паганяйла, – ім любым коштам трэба даказаць вінаватасць людзей, якіх трымаюць у СІЗА, дзеля гэтага яны ідуць на розныя хітрыкі, у тым ліку скарыстоўваюць прыёмы псіхалагічнага ўздзеяння”. Паводле праваабаронцы, ахвярамі гэтага ціску становяцца і абвінавачаныя, і іхныя адвакаты.

У інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” Гары Паганяйла заявіў, што ўсе дзеянні, якія сумысля шкодзяць прафесійнай дзейнасці адвакатаў, ёсць прыкладам “неправавога падыходу”. “Гэта заранёў выракае будучую судовую справу на прызнанне яе неправасуднай”, – падкрэсліў праваабаронца.

belsat.eu

Стужка навінаў