Армейскі рэп VS прызыўнікі


Да дня паветрана-дэсантных войскаў міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі падрыхтавала адмысловую рэкламную кампанію: маўляў, служыць у войску – гэта моладзева, стылёва і прэстыжна.

А каб падкрэсліць новы імідж расейскай арміі, кіраўнік упраўлення культуры Міністэрства абароны Антон Губанкоў нават заспяваў рэп. Чыноўнік пахваліўся, што тэкст і музыку напісаў за адзін дзень.
{movie}Армейскі рэп VS прызыўнікі|right|11890{/movie}
Яно і відаць – седзячы за сталом на фоне здымкаў расейскіх жаўнераў, герой відэа абяцае, што “ўсе паненкі млеюць ад жаўнерскага позірку” і што войску трэба жаўнер з “Бэтменам унутры і Рэмба звонку”.

Чыноўнік таксама заклікае будучых абаронцаў айчыны і тых, хто з нейкіх прычынаў ухіляецца ад гэтага гонару, падумаць пра свой абавязак, а пры жаданні абяцае “падумаць разам”.

Нягледзячы на паэтычны талент вайсковага чыноўніка, стаўленне да айчынных узброеных сілаў у Расеі неадназначнае. Паводле розных звестак, на сёння ад прызыву ўхіляюцца 250 тыс. чалавек.

Прычына хутчэй за ўсё не толькі ў няўдалых рэкламных кампаніях, але і ў нявыкананых абяцаннях перавесці войска на кантрактную сістэму, што не атрымліваецца ўжо колькі гадоў.

Што думаюць пра вайсковую службу маладыя масквічы – глядзіце ў відэаматэрыяле.

УШ, belsat.eu
https://youtu.be/D9vDZpiEXTQ

Глядзі таксама
Каментары