У Магілёве парэзалі трох амапаўцаў


У бойцы з трыма магілёўцамі нажавыя раненні атрымалі трое працаўнікоў АМАПу. Падчас бойкі яны былі ў цывільным ды не былі пры выкананні службовых абавязкаў.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, інцыдэнт на глебе міжасобаснага канфлікту адбыўся ўвечары 30 ліпеня ў Кастрычніцкім раёне гораду.

Падчас бойкі амапаўцы атрымалі нажавыя раненні – ім спатрэбілася медычная дапамога. Аднаго з іх неўзабаве адпусцілі дадому, а двое пакуль застаюцца ў шпіталі.

Трох іншых меркаваных удзельнікаў канфлікту затрымалі міліцыянты. Пасля высвятлення акалічнасцяў здарэння іх адпусцілі.

Цяпер Следчы камітэт праводзіць даследчае правяранне інцыдэнту, прызначылі шэраг неабходных экспертызаў.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў