Патрыятызм – гэта калі не скардзяцца


«Белсат» распытаў жыхароў Магілёва, ці патрыятычны народ – беларусы?

Адказы атрымаліся разнастайныя. Двое з чатырох апытаных маладзёнаў выказваюць да беларусаў прэтэнзіі: маўляў, не маюць нацыянальнай свядомасці і не размаўляюць на роднай мове. Яшчэ адзін прадстаўнік моладзі прытрымліваецца іншага погляду: «Усе знаёмыя – за сваю краіну: любяць, паважаюць, ну, і не скардзяцца». «Ідэалогія працуе добра, а далей кожны пастанаўляе сам», – адказвае яшчэ адная дзяўчына.

Прадстаўніца старэйшага пакалення таксама лічыць, што скардзіцца не варта: «Мне калі кажуць, што дзесьці лепей, я адказваю: добра там, дзе нас няма. Трэба імкнуцца ў сваёй краіне зрабіць гэтак, каб было лепей. А патрыятызм залежыць ад выхавання». Спадар лічыць праяваю патрыятызму тое, што людзі бяруць удзел у дзяржаўных святкаваннях.

АК, belsat.eu
https://youtu.be/NdtZ5fve7e8

Глядзі таксама
Каментары