У жнівень з новымі коштамі


Першы дзень апошняга летняга месяца прынёс беларусам падвышэнне усемагчымых тарываў ды коштаў.
{movie}Нашае заўтра (31.07.2013)|right|11857{/movie}

Святло і цяпло

1 жніўня даражэе святло і цяпло. Тарыфы на электрычнасць у сярэднім вырастуць на 14 %, ацяпленне і гарачая вада – на 9 %.

Гэткім чынам, жыхары дамоў і кватэраў з электраплітамі паводле аднастаўкавага тарыфу будуць плаціць за 1 кВт – Br 428,5. Згодна ж з дыферэнцыяваным тарыфам будзем аддаваць за 1 кВт – Br 300–857 – за карыстанне ў розны час содняў.

Электрычнасць сёлета падаражэла чацвёрты раз. Цеплаэнергія – другі. Тарыф на яе заўтра складзе 1 гКал – Br 68 833.

Спажывецкі мінімум

Мінімальны месячны спажывецкі бюджэт аднаго чалавека заўтра ўзрасце на 4,5 % да Br 1,59 млн. Дзяржаўныя адмыслоўцы прагназуюць, што палова гэтае сумы подзе на харчаванне, 22 % – на адзенне і абутак, 8 % – на гаспадарчыя патрэбы, рэшта – на камунальныя плацяжы, транспарт, адпачынак і лекаванне.

Пражыктовы мінімум

Вырасце на 5,4 % і бюджэт пражытковага мінімуму, дасягнуўшы Br 1,026 млн. БПМ для працаздольнага насельніцтва і падлеткаў будзе на Br 100 тыс. вышэйшы за сярэднія лічбы, для пенсіянераў і малых дзяцей – на Br 200 тыс. меншы.

Пенсіі і дапамога дзецям

У сувязі са зменамі ў пражытковай квоце нязначна, але падрастуць сумы працоўных і сацыяльных пенсіяў, будуць падвышэнні для асобных катэгорыяў пенсіянераў, а таксама дзяржаўнае падтрыманне сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей.

Памер грашовай дапамогі будзе налічвацца паводле сярэднямесячнага заробку ў ІІ квартале года. Гэткім чынам, дзеткам да 3 гадоў належыць Br 1,75 млн, другому і наступнаму дзіцяці ў сям’і Br 2 млн, а дзіцёнку з інваліднасцю Br 2,25 млн.

Цыгарэты

З 1 жніўня і цягам месяца будуць даражэць цыгарэты – на 5–21,2 %. Заўтра на пятую частку ўзляціць кошт на адную з марак айчыннай вытворчасці – на якую, урад не кажа. Пазней прыбаўляць у кошце будуць імпартныя тытунёвыя вырабы ды іншыя айчынныя. Найбольш падаражэюць цыгарэты «Alliance» беларускай вытворчасці – да Br 6000.

Міжгароднія аўтобусы

Наступныя ў лісце падаражанняў – квіткі на міжгароднія аўтобусы. Прадпрыемства «Менсктранс» агучыла новыя тарыфы: пасажыр звычайнага маршруту аўтобуса агульнага тыпу будзе плаціць Br 420 за 1 км. Праезд кіламетра на хуткасным маршруце – будзе каштаваць Br 544, а на экспрэсе – Br 620. У сярэднім Br 10 трэба будзе даплаціць за камфорт, калі той самы рэйс адбываецца ў аўтобусе з мяккімі сядзеннямі.

Чаму кошты пайшлі ўгару менавіта ў жніўні і якія яшчэ навінкі прынясе жнівень – у матэрыяле Юліі Цяльпук.

belsat.eu

Стужка навінаў