Электронная сістэма аплаты за беларускія дарогі спазнілася на месяц


Заўтра пачне дзеяць гэтак званая сістэма «BelToll», з дапамогаю якой можна будзе заплаціць на платных участках дарогаў. Атрымаць адпаведную прыладу, што дазволіць аплочваць праезд без затрымання ці зніжэння хуткасці, можна ў адным з 47 пунктаў абслугоўвання кліентаў, якія расставілі ўздоўж усёй сеткі платных дарогаў.

Аплата будзе абавязковая для легкавікоў, зарэгістраваных за межамі Мытнага саюзу, з вагою не больш за 3,5 т, а таксама для ўсіх іншых транспартавых сродкаў з вагою большаю за 3,5.

На сёння ў Беларусі існуюць шэсць участкаў шашы, дзе здымаецца аплата:

Зялёныя пункты – дзейныя кропкі продажу ўстройстваў “BelToll”. Жоўтыя – хутка адкрыюцца.

М-1/E30: Берасце–Менск – да мяжы з Расеяй, цягам усіх 609 км.

M-2: Менск–Нацыянальны аэрапорт «Менск»

M-3: Менск–Віцебск – участак 41 км

M-4: Менск–Магілёў – участак 74 км

M-5/E271: Менск–Гомель – участак 65 км

M-6/E28: Менск–Горадня, да мяжы з Польшчаю (Брузгі) – працягласцю 57 км.

Прылада для аплаты за дарогі будзе каштаваць ад € 20. Да гэтага трэба адразу далічыць аванс за карыстанне з платных дарогаў: € 0,04 для кіроўцаў легкавікоў, для цяжкавікоў і аўтобусаў – у два разы болей.

УШ. belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары