Лёс літвакоў ды іхных нашчадкаў. Рэпартаж


Сонечны дзень у гарадскім пасёлку Астрына, што на Гарадзеншчыне. У разважлівае, нетаропкае жыццё былога мястэчка раптоўна завітваюць загадкавыя госці – група беларускіх і літоўскіх студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка даследуюць спадчыну літвакоў – габрэяў Вялікага Княства.

Да 1941 года ў Астрыне жылі амаль 2800 асобаў. З іх – 78 % складалі габрэі. Нацысцкая акупацыя фактычна сцерла іх з твару зямлі. Перад наступам нацыстаў габрэі не спяшаліся збягаць. Шмат хто памятаў немцаў з Першай сусветнай вайны, калі акупацыйныя ўлады паводзілі сябе больш цывілізавана. Ніхто не чакаў нечалавечай жорсткасці. Большасць загінулі ў газавых камерах Асвенцыму, іншыя – у гета.

Могілак не захавалася. Габрэйскія надмагіллі расцягнулі на ходнікі ды нават на падмуркі дамоў. Некалькі камянёў добрыя людзі перанеслі да сінагогі. Паглядзець на гэтыя бедныя рэшткі багатай культуры прыязджаюць нашчадкі габрэяў, якія калісьці эмігравалі з Астрыны.

Глядзіце больш – у выпуску «Лета ў Аб’ектыве»!

belsat.eu

Стужка навінаў