1500 дзён правёў за кратамі Мікалай Статкевіч


«1500 дзён з Мікола Статкевіч», – напісала ў сваім Facebook жонка палітзняволенага Марына Адамовіч.

Мікалай Статкевіч быў асуджаны за «Плошчу-2010».

Большую частку свайго зняволення Мікалай Статкевіч сядзеў у Шклоўскай калоніі. Але пасля шэрагу спагнанняў і пакарання штрафным ізалятарам яго перавялі ў Магілёўскую турму. Летась яго зноў перавялі ў Шклоўскую калонію, дзе цягам двух дзён атрымаў два спагнанні.

Прадстаўляем вашай увазе фільм «Дарога Статкевіча» пра няпросты шлях палітычнага вязня, шлях, які пакуль што ўпіраецца ў турэмныя муры.

belsat.eu

Стужка навінаў