15-гадовы гарадзенец за ноч скраў дзве машыны, яшчэ адной не змог завесці


Падлетак выбіраў машыны Волжскага аўтазаводу.

Першыя «Жыгулі» 6-й мадэлі юнак спрабаваў скрасці на вуліцы Ліможа ўначы 18 лістапада, але запусціць рухавік не атрымалася.

Праз гадзіну згоншчык у суседнім двары знайшоў ВАЗ 2105, на якім праехаў некалькі сотняў метраў. Аўта 1984-а года выпуск умела блакатар кіраўніцы, якую заклінавала. Хлопец кінуў транспартны сродак пасярод дарогі і пачаў шукаць новы аўтамабіль.

Каля двух гадзінаў ночы на вуліцы Малышчынская ён пабачыў ВАЗ 2106, які атрымалася запусціць без ключа. У аўце таксама быў блакатар, які спрацаваў праз некалькі сотняў метраў. Аўтамабіль урэзаўся ў прыдарожную канструкцыю. Юнак кінуў ВАЗ і пайшоў дадому.

Раніцай у міліцыю пачалі званіць жыхары мікрараёна Дзевятоўка і скардзіцца, што пасярод дарогі стаіць кінутае аўта.

«Гэта былі менавіта тыя жыгулі, якія сагнаў падлетак», – адзначылі ў прэс-службе УУС.

Выдала хлопца і тое, што ён напісаў пра свае прыгоды ў сацыяльных сетках. За згон супраць маладзёна распачалі крымінальную справу.

ДР belsat.eu

 

 

 

 

Стужка навінаў