15-гадовая дзяўчына пакінула перадсмяротную запіску «Ўкантакце» і скокнула з балкону

photo

Дзяўчына выкінулася з балкону шматпавярховіка на праспекце Незалежнасці ў Менску. У перадсмяротнай запісцы ў сацыяльных сетках яна просіць прабачэння і піша пра саманянавісць.

На сваім профілі «Ўкантакце» Дар’я М. Пакінула наступны запіс:

«Людзi, бывае, памiраюць/гiнуць/забiваюцца. Мне проста цяжка жыць у гэтай сiстэме сябе. Я ведаю, што яна парушыцца. Не сёння, дык заутра, праз тыдзень, месяц, тысячагоддзе. Калi Вы не упэунены, што можаце даць дзiцёнку адэкватныя умовы жыцця, то зрабiце аборт. Я радая, што сыходжу зараз. Я не настолькi старая. Старая, канечне. Але ж мне не 80, што вельмi добра. Я шмат чаго не паспела, але хiба можна у жыццi усё паспець? Недасказанасць – яго сутнасць. Смерць – вельмi важная рэч. Я не хачу прыдумляць або разумець прычыну. Я нешчаслiвая. Гэтага мне дастаткова. Вы не зможаце любiць мяне вечна, родныя мае людзi. Так што я буду шукаць шчасце у iмгненнi. Я палячу скрозь усю вашую любоу. Бо адзiная абсалютная узаемнасць у мяне у саманянавiсцi.

Я прашу вас любiць адно аднога i не хаваць гэтай любовi. Не даваць людзям гiнуць. I, хай банальна, але жывiце цяпер у два разы болей. Кожны, жывi маё жыццё!

Я люблю. Я кахаю. Я ненавiджу. Мне гэтага хопiць.

Калi гэта магчыма, я буду прыходзiць да вас у снах, бо столькi хочацца сказаць. Бывайце.
Прабачце, калi ласка».

МЛ, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары