15 дзён арышту за салідарнасць


Менскі раённы суд пакараў актывістаў «Еўрапейскай Беларусі».

Сяргея Мацкойця асудзілі на 5 сутак за парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства. Максіма Вінярскага па тым самым абвінавачанні, але ўчыненым паўторна на працягу года, арыштавалі на 10 сутак, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».

Актывістаў затрымалі ў пятніцу. Яны спрабавалі вывесіць расцяжку «Свабоду Юрыю Рубцову!» каля крамы «Гіпа» на Лагойскім тракце.

Разгляд справы Леаніда Кулакова перанеслі на 23 чэрвеня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў