«Алах акбар!» ці «Я немец, ёб***я іншаземцы»? Мюнхенскі маньяк застрэліў 9 асобаў


22 ліпеня  ў нямецкім горадзе Мюнхен ў гандлёвым цэнтры «Алімпія» і каля рэстарана хуткага харчавання «McDonaldʼs» адбылася страляніна.

На дадзены момант пацверджана смерць 9 асобаў.

Увага! На гэтым відэа бачна, як мужчына расстрэльвае людзей

 

Адразу пасля інцыдэнту паліцыя Мюнхена паведаміла пра пачатак маштабнай спецаперацыі. Цяпер у Мюнхене цалкам спынены рух грамадскага транспарту ў звязку з тым, што злачынцы маглі схавацца ў падземцы.

Некаторыя жыхары Мюнхена прапануюць начлег тым, хто праз спецаперацыю ў цэнтры гораду не можа даехаць да свайго дадому, піша dw.com.

Некалькі ізраільскіх медыяў распаўсюдзілі інфармацыю, нібыта, адказнасць за гэтую бойню ўжо ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Паводле жанчыны, якая стала відавочцам трагедыі, стралок з ГЦ «Алімпія» крычаў «Алах акбар!». «Я чула гэтыя бух, бух, бух. Ён працягваў забіваць дзяцей і крычаў«Алах акбар!». Я не памыляюся, бо я мусульманка. Я слухала гэта і плакала», – распавяла жанчына CNN. 

Паводле выдання «Mirror», перад тым, як стралок пачаў страляць, ён пракрычаў: «Я немец, ёб***я іншаземцы!».

У мінулы панядзелак у Баварыі ўзброены нажом і сякерай хлопец напаў на пасажыраў цягніка ў Вюрцбургу. Чатыры асобы атрымалі раненні. Паводле сведкаў, падчас нападу ён крычаў «Алах акбар!». Мясцовы жыхар паведаміў журналістам, што вагон пасля здарэння «выглядаў як бойня».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў