Каталікі просяць Кандрусевіча выказацца пра арыштаванага ксяндза


На рэсурсе change.org распачаўся збор подпісаў пад петыцыяй да мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. Падпісанты заклікаюць мітрапаліта да “супрацьдзеяння плёткам, нагаворам і непаразуменням, якія ганьбяць рэпутацыю Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі”.

Акрамя гэтага, можна звярнуцца да Старшыні Вярхоўнага Суда нашай краіны. У гэтай петыцыі патрабуецца агучыць інфармацыю аб знаходжанні зняволенага ксяндза і правядзенні сумленнага суда над ім.

26 ліпеня Аляксандр Лукашэнка паведаміў журналістам, што затрымалі працаўніка беларускіх спецслужбаў за працу на замежныя дзяржавы. “Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў Каталіцкай Царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі”, – заявіў кіраўнік краіны.

Пасля гэтай заявы ў сацыяльных сетках і медыях з’явілася інфармацыя пра арышт ксёндза Уладзіслава Лазара. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён цяпер у турме КДБ, аднак у чым вінавацяць арыштаванага – невядома.

Мы, каталікі Беларусі, просім скіраваць Вашае слова як Пастыра Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў якасці супрацьдзеяння плёткам, нагаворам і непаразуменням”, – гаворыцца ў звароце да мітрапаліта.

На момант падрыхтоўкі матэрыялу пад петыцыяй падпісалася 61 асоба.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў