Як гэта было: вялікі рэпартаж з «Пікнік.бай»


“Пікнік.бай” стаў тою падзеяй, што яднала людзей, якія ў іншых акалічнасцях маглі і не пазнаёміцца. Поспех можна патлумачыць тым, што на фестывалі сабраліся калектывы, якія шчыра цікавяць публіку, але не маюць магчымасці выйсці на гледача праз афіцыйныя беларускія медыі. Пра хаду імпрэзы – глядзіце ў выданні “Лета ў “Аб’ектыве”.

{movie}Як гэта было: рэпартаж з «Пікнік.бай»|right|11843{/movie}

Фестываль “Пікнік.бай” прайшоў у Беларусі трэці раз. Арганізавала яго каманда ўжо культавага паб-клубу “Графіці”. На сцэне “Пікніка” выступілі бадай усе самыя актуальныя музычныя каманды Беларусі. Фэст сабраў больш за 2000 гледачоў, якія бавіліся ля дзвюх канцэртных пляцовак. Што праўда, не абышлося без неспадзяванак: з самай раніцы ў комплексе “Камарова”, дзе і праходзіў фэст, знікла электрычнасць

Выправіць усе праблемы ўдалося толькі ля 17-й гадзіны дня. Але гледачы быццам і не заўважылі затрымкі. Увесь гэты час яны маглі бавіць час, напрыклад, граючы ў шматлікія настольныя гульні.

Гурт “Людзі на балоце” стаўся сапраўдным адкрыццём “Пікніка”. Іхны выступ можна назваць гэдлайнерскім, бо на яго сабралася процьма людзей.

Гэдлайнерам жа вялікай сцэны на фэсце “Пікнік.бай” былі гурты “Крама”, “Разбітае сэрца пацана” і “Серебряная свадьба”. Апошняя і завяршала канцэртную праграму васьмігадзіннага фестывалю – сцэны змоўклі толькі пасля 2-й гадзіны ночы.



belsat.eu

Стужка навінаў