Што можа прапанаваць беларускі агратурызм?


У Глыбоцкім раёне ёсць вёсачка Валодзькава. Тут, на радзіме сваіх продкаў, жыве гаспадыня аграсядзібы “Родны кут”. Ва ўласнасці мае 8 домікаў, 4 з іх – гасцявыя.

Рэчы, якія ёсць у дамах і падворках, – з усёй ваколіцы сабраныя. Сенавал ручной работы, якіх няшмат засталося, нетыповыя печы ў пакоях і руская – у кухні. Гаспадыня марыць усё ж пачаць гатаваць жытні хлеб – паводле рэцэпту бабулі. Іншыя харчы для гасцей сядзібы – з уласнай гаспадаркі. І кароўка свая, і конік, вакол – поўны грыбоў ды ягадаў лес. Ёсць і эксклюзіўныя прапановы – для сапраўдных беларусаў.

{movie}Аграсядзіба як спадчына (30.07.2013)|right|11839{/movie}

“Я кажу, што, калі ласка, прыязджайце паглядзіце на сапраўднае жыццё ў вёсцы не намаляванае, не з тэлевізару, не катэджы, а такая невялічкая вёска са сваймі жыхарамі. Можна падысці пабачыць, як бабулі працуюць на гародзе. Некаму гэта не трэба, нехта прыязджае адпачыць ад людзей”. – кажа гаспадыня аграсядзібы “Родны кут” Юлія Бука.

Калі ж вы былі ў шэрагах абаронцаў дэмакратычных выбараў – гасцюйце задарма. Але ўжо, вядома, за грошы, ладзяць тут летнікі, вяселлі, фольк-вечарыны наведнікі і з Польшчы, і з Расеі, ды нават з ЗША. Летась “Родны кут” наведалі 1100 гасцей. Хаця гаспадыня не хавае – на справе дзяржава мала дапамагае прадпрымальнікам.

Падрабязнасці ў матэрыяле Юліі Цяльпук.
https://youtu.be/CJ2Uk4UB35Y

Глядзі таксама
Каментары