Ахвотных запрашаюць да адкрыцця беларускіх кнігарняў. Навіны культуры


Беларускія кнігі цяпер даступныя і ў Варшаве. У Беларускім доме адкрылася паліца, дзе можна набыць або замовіць творы сучасных і класічных нашых аўтараў. Паліца сталася своеасаблівым філіялам кнігарні “Логвінаў” у польскай сталіцы.
{movie}Агляд падзяў культуры (30.07.2013)|right|11831{/movie}
ПАВАЛ КАСЦЮКЕВІЧ, АРТ-ДЫРЭКТАР КНІГАРНІ «ЛОГВІНАЎ»:
“Не сакрэт, што Варшава зрабілася цэнтрам беларускай эміграцыі або людзей, якія не называюць сябе эмігрантамі, але актыўна спажываюць беларускую літаратуру. Само сабою гэтак атрымалася, што трэба адкрыць кнігарню ў Варшаве”.

Рэч, без сумневу, патрэбная, аднак шмат у якіх аматараў пачытаць добрую кнігу ўзнікла лагічнае пытанне – чаму паліцу адкрылі ў Варшаве, калі і ў шмат якіх іншых гарадах набыць беларускія кніжкі няма дзе?

ПАВАЛ КАСЦЮКЕВІЧ, АРТ-ДЫРЭКТАР КНІГАРНІ «ЛОГВІНАЎ»:
“Гэта, натуральна, абсурд, што за мяжою з’явіўся філіял кнігарні, а ў беларускіх гарадах няма. Але тут працуе інакш – тут залежыць ад актывістаў на месцах. Ёсць высілкі, намаганні зрабіць кнігарні ў Гомлі, Віцебску, і, карыстаючыся выпадкам, хачу запрасіць іх 3 верасня. У нас будзе майстар-клас – як адкрыць кнігарню ў Беларусі”.

Між тым, у сталіцы плануюць адкрыць другі філіял кнігарні “Логвінаў”, дзе, як і ў першай кнігарні ў цэнтры Менску, заўжды можна будзе знайсці навінкі нашай літаратуры, а таксама прызнаныя яе жамчужыны.

Іншыя тэмы: Беларускія сляды ў раёне Мяшчанская слабада ў Маскве. У Бакінгэмскім палацы можна пабачыць сукенку, у якой каранавалі каралеву Элізабэт.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў