«Форум» пра салідарнасць беларусаў


Найноўшае ток-шоў «Форум» з Эдуардам Мельнікавым прысвечанае тэме – салідарнасці беларусаў пасля 19 снежня.
Падзеі 19 снежня і ў наступныя дні пераконваюць, што ў беларускім грамадстве шмат што змянілася. Даўно ўжо так шырока, так салідарна, пераадольваючы ўласныя страхі, самыя розныя людзі не выступілі ў абарону праўды – супраць крыўды. Гэта надае аптымізму. Але ці надоўга ўсе гэта? Можа, крыху ўзрушыўшыся, шараговы беларус зноў супакоіць сябе звыклым: «Абы ціха было»? А можа, гэтыя салідарнасць і дапамога – проста самападман, ілюзія, каб было не так крыўдна і балюча? Ці беларусы гатовыя прызнаць, што ў адзінстве моц і што галоўнае – гэта жаданне змяніць жыццё да лепшага?

Сярод гасцей у студыі вядомы блогер Яўген Ліпковіч, Дар’я Каткоўская і Наста Дарафеева з ГА «Анёлы-ахоўнікі» а таксама паэт Андрэй Хадановіч, які напрыканцы праграмы разам з прысутнымі спявае пад гітару вядомую песню пра бел-чырвона-белага бусла-патрыёта.
Пасля прэм’еры ток-шоу будзе даступным для онлайн прагляду на сайце тэлеканалу «Белсат».
Прэм’ера праграмы адбылася 10 лютага а 21.50.
Цяпер яна даступная для онлайн прагляду на сайце «Белсату» ў раздзеле Архіў праграмаў

Глядзі таксама
Каментары